Што ён будзе сабой уяўляць? Ці не надта рызыкоўна ганяць мяч пасярод вайны? І колькі беларусаў прымуць у гэтым удзел? «НЧ» адказвае на галоўныя пытанні. Дзе і як будуць гуляць? Літаральна мінулай ноччу расійцы абстралялі Днепрапятроўшчыну. Загінула 45-гадовая жанчына, яе параненага мужа адвезлі ў бальніцу. Зразумела, што мясцовы клуб «Дняпро» ў такіх умовах не можа праводзіць хатнія матчы на сваім стадыёне.
Яшчэ пасля анэксіі Крыма ён даў публічны зарок: ніколі і ані за якія грошы не працаваць у Расіі. Калі на франтах паспакайнела і федэрацыя анансавала новы футбольны сезон, Вернідуб атрымаў запрашэнне трэніраваць «Крыўбас». Падпісваць кантракт з клубам ён прыехаў у вайсковым камуфляжы. Навошта ўкраінцам футбол пасярод кровапраліцця Зараз будзе хвілінка пафасу, з якім важна не перабраць. Агульныя словы на паверхні, і яны, безумоўна, гучаць ва Украіне ў гэтыя лёсавызначальныя часы. Футбол — гэта аддушына, прыкмета мірнага жыцця, па якім людзі засумавалі.
Уключыць ТБ і крыху забыцца на смерці дзяцей і дарослых. Убачыць гол лепшага нападаючага і ненадоўга адцягнуць увагу ад таго, што твой дом у Марыупалі разбураны, а суседзям у акно заляцела ракета. Паглядзець на спартыўным партале турнірную табліцу замест чарговага жудаснага відэа ў тэлеграме. Святаслаў Вакарчук з «Акіяна Эльзы» зараз ездзіць па розных гарадах (не толькі ўкраінскіх), каб усцешыць суайчыннікаў сваімі песнямі. У гэтым той жа сэнс.
Усе яны працуюць у Львове. Мясцовы аднайменны клуб узначальвае Алег Дулуб — дасведчаны, удумлівы спецыяліст, які некалі падымаў на элітны ўзровень мінскіх «Крумкачоў». У яго штабе працуе Васіль Хамутоўскі — у мінулым класны галкіпер, а цяпер сам трэнер варатароў. Абодва яны ў 2020 годзе падтрымалі імкненне беларусаў да перамен, і таму да сыходу Лукашэнкі на радзіме застануцца незапатрабаванымі. Не бяда: замест лаяльнасці ў гэтых беларусаў ёсць прафесіяналізм, таму яны і маюць кантракты за мяжой. Алег Дулуб І, канешне, нельга абысці ўвагай Леаніда Кучука, які кіруе львоўскім «Рухам». Чалавек з багатай біяграфіяй, некалі ён паспяхова трэніраваў у Расіі, але вайну сустрэў ва Украіне.
Футбол замест бомбаў. Нягледзячы на вайну ва Украіне пачынаецца чэмпіянат — беларусы сярод удзельнікаўШэсць месяцаў ідзе вайна ва Украіне. Зона баявых дзеянняў лакалізаваная, але на гарады, у тым ліку з беларускай тэрыторыі, працягваюць ляцець ракеты. Гінуць мірныя жыхары, руйнуюцца інфраструктура і жылыя кварталы. Аднак жыццё трывае, і адной з такіх прыкмет рыхтуецца стаць футбол. 23 жніўня ва Украіне распачнецца нацыянальны чэмпіянат.
З тых жа меркаванняў нельга гуляць у Харкаве і Крывым Рогу, Палтаве і Адэсе. Украінская футбольная федэрацыя, па вялікім рахунку, выбару тут не мела. Вышэйшую лігу цалкам вынеслі ў больш-менш бяспечную частку краіны — у Кіеў і Кіеўскую вобласць ды ў заходнія Львоў і Закарпацце. Зразумела, што «прылёты» магчымыя і туды: да ўкраінскай сталіцы, напрыклад, добра дабівае расійская артылерыя з тэрыторыі Беларусі. Але на гэты выпадак рэгламент прадугледжвае надзвычайныя захады.
Гумарыстычны «Вячэрні Квартал» збірае гледачоў у метро альбо дзесьці яшчэ і жартуе на тэмы, якія могуць падацца блюзнерскімі. Зала смяецца, і гэта той жа эфект. Украінцы вар’яцкі любяць футбол, і вось-вось ужо ён ім дасць тое, што крыху сцішыць боль. На гэтым стоп, бо нядоўга дайсці да пошласці і заявіць нешта накшталт таго, што ў футбалістаў свой фронт і яны таксама змагаюцца за агульную перамогу. Нешта такое дзе-нідзе праслізгвае ў інтэрв'ю гульцоў, і тады прэса іх злосна абрывае.
Украінская прэм’ер-ліга мацней не стала, але крытычна здрабнеў беларускі футбол. У выніку сёння (і вайна тут не пры чым) гэты ўзровень мала хто з айчынных майстроў можа пацягнуць. Уласна, пацягнуў толькі адзін — абаронца Мікалай Золатаў. 27-гадовы ўраджэнец Віцебска выступае за «Колас» з Кіеўскай вобласці. Натуральна, хлопец на светлым баку ў развязанай Расіяй вайне і раней падпісаў Антываенную дэкларацыю Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Праз гэта яго, канешне, больш не паклічуць у зборную як нядобранадзейнага, але каму сёння патрэбная тая лукашэнкаўская зборная, якая скрозь усім прайграе? Мікалай Золатаў Ёсць ва ўкраінскай прэм’ер-лізе яшчэ беларусы — трэнеры, і яны таксама супраць расійскай агрэсіі і за лепшую долю Беларусі.
[ГЛЯДЗЕЦЬ ОНЛАЙН] Дняпро Магілёў Энергетык БДУ [[ТБ У ПРАМЫМ ЭФІРЫ]] Энергетык БДУ Дынама Брэст анлайн 27 жніўня 2022 | GoarТекстову трансляцію матчу Энергетик БГУ - Динамо-Брест, хід
«Рух» — яго трэці ўкраінскі клуб. У красавіку падчас інтэрв’ю Кучук не змог стрымаць слёзы і назваў генацыдам тое, што робіць расійскае войска ў краіне. Варта ўзгадаць яшчэ двух трэнераў, якія рыхтуюцца да чэмпіянату пасярод вайны. Яны ўкраінцы, але добра вядомыя беларускім заўзятарам. Абодва працавалі ў салігорскім «Шахцёры» і былі на заўважных ролях. Раман Грыгарчук зараз узначальвае адэскі «Чарнаморац», Юрый Вернідуб кіруе крыварожскім «Крыўбасам». Юрый Вернідуб У лютым, калі Расія развязала вайну, 56-гадовы Вернідуб уступіў ва УСУ, а перад тым услых паслаў Пуціна на вядомы адрас.
Пры першым жа папярэджанні супрацьпаветранай абароны гульня прыпыняецца, а каманды шпарка хаваюцца ў бяспечнае месца. Рашэнне аб дагульванні прымаюць кампетэнтныя людзі, калі сірэна сціхне. Футбол падчас вайны — гэта, канешне, футбол без гледачоў на трыбунах. Нічога новага: да пустых стадыёнаў свет прывык у пандэмію каранавіруса. Бомбы страшней за кавід, таму тут усё норм. Тым больш гульню ўлюбёнай каманды заўсёды можна паглядзець па тэлевізары ў прамым эфіры. Выбухі, ракеты, бамбасховішчы… Занадта экстрэмальна для спорту ў 21-м стагоддзі? Напэўна. Тым больш пуцінская армія езуіцкая, што абавязкова возьме ў прыцэл які-небудзь стадыён. Але адмяняць футбол наогул — гэта значыць, рваць усе «лагістычныя ланцужкі». Вывальвацца з еўракубкавай сеткі УЕФА, выводзіць з гульні зборную, адпраўляць дадому легіянераў.
Узнаўляць чэмпіянат потым было б вельмі складана. Давялося б гэта рабіць фактычна з нуля. Таму ва Украіне вырашылі: гуляць — лепш, чым не гуляць. У Генштабе далі дабро. «Праводзіць чэмпіянат мы можам, дзякуючы УСУ», — сказаў віцэ-прэзідэнт адэскага «Чарнаморца» Уладзімір Генінсон і меў рацыю. Хто з беларусаў згуляе Чэмпіянат Украіны — досыць моцны, але не топавы ў Еўропе. У іншыя часы тут абдымкамі сустракалі беларускіх гульцоў, колькасць якіх даходзіла да 10+, а асобныя (як Валянцін Бялькевіч і Аляксандр Хацкевіч) былі кумірамі заўзятараў ажно кіеўскага «Дынама». Але мінулі часы.
ФК Нёман Гродна © Афіцыйная суполка заўзятараў 09.05.2020 (субота), 17:00: Нёман (Гродна) - Рух (Брэст) 9 тур. 15.05.2020 (пятніца), 18:00: Мінск - Нёман (Гродна) 10 тур. 21.05.2020 (чацвер),
Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі Стагодзьдзі войнаў і акупацыяў прызвычаілі нас глядзець на яе па-рабску, нават побытавая – гэта прамы вынік цярплівага засваеньня прынцыпу




